тбмгомель тбм цэнтрбеларускаймовы пабеларуску дзякуйзамову гомель gomeltoday мовадзяцей movadziaciej абф саюзбеларуск liubimhomie абфгомель акты дзякуйзамову
Што такое міні бацькоўскія сходы?
Невялікі сход бацькоў заняткаў "Мова дзяцей". Збіраемся разам з бацькамі і дзеткамі, абмяркоўваем навіны па пытаннях беларускамоўнай адукацыі, аналізуем, плануем дзейнасць, дзелімся навінамі.
Пачатак а 18.00
Размова і сустрэчы граюць адну з галоўных роляў у развіцці камфортнага асяроддзя для ўжывання мовы ў сферы адукацыі, таму што гэта дапамагае бацькам зразумець, што яны не адны і не першыя за 20 год, як любяць апеляваць у аддзеле адукацыі.
Міні сходы, таму што раз на некалькі месяцаў у Цэнтры праходзяць вялікія сустрэчы, дзе абмяркоўваем пытанне беларускамоўнай адукацыі ў горадзе з дапамогай экспертаў. Сюды мы заўсёды запрашаем чынавецтва, але яны з намі камунікуюць праз лісты-адпіскі і асабістыя сустрэчы на прыёмах.
#дзякуйзамову #тбм #тбмгомель #мовадзяцей #цэнтрбеларускаймовы #пабеларуску
#бібліятэкаЦБМ
Л. Р. Казлоў "З дазволу караля і вялікага князя"
Прачытаўшы гэтую кніжку, чытач зможа зрабіць цікавае падарожжа ў мінуўшчыну, дзе нецярпліва чакаюць вядомыя і невядомыя гістарычныя асобы, што існавалі на самой справе, але з якімі здараліся малаверагодныя ці неверагодныя падзеі. Гэта значыць, што вам у рукі трапіла другое выданне беларускіх гістарычных анекдотаў.
#пабеларуску #цэнтрбеларускаймовы #тбм #тбмгомель #дзякуйзамову
Я размяшчаю вязаныя рукавiчкi i мне не хочацца тут пiсаць пра сваю дзейнасць. Але гэта самая вялiкая частка майго жыцця. На гэтым тыднi сустракалася з амбасадарам Швецыi i Украiны. Гэта вельмi важныя крокi для жыцця арганiзацыi, што я ўзначальваю. Значыць, нас i мяне заўважаюць. #тбм #тбмгомель #цэнтрбеларускаймовы #гомель
Вясна лепшы час каб паклапаціцца аб навучанні свайго дзіцяці ў 2019-2020 навучальным годзе. I для гэтага ёсць магчымасць!
Гомельская філія «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» працягвае шэраг бацькоўскiх сходаў i запрашае зацікаўленых бацькоў, прадстаўнікоў сферы адукацыі, экспертаў і ўсіх неабыякавых на тэматычную сустрэчу i прапануе разам пашукаць адказы на наступныя пытаннi:
✏ Цi зможа дзiцёнак трапiць ў беларускамоўны клас на пачатку навучальнага года 2019?
✏ Што трэба зрабiць, каб трапіць у беларускамоўную групу ў дзiцячым садку? ✅Таксама разам абмяркуем i вызначым:
Цi iснуе бiлiнгвізм у сучасных навучальных установах
Якiя крокi ўжо сёння i можна зрабіць для папулярызацыі беларускай мовы
⏰ Сустрэча адбудзецца:
КАЛI: 6 красавiка
ДЗЕ: у памяшканні Цэнтра Беларускай мовы –
Гомель, вул. Працоўная (Трудовая), 7а, 2 паверх, кабінет 14.
ПАЧАТАК: 17:00
☎ Тэлефон для даведак: +375 29 908 91 62
На бацькоўскі сход запрашаюцца бацькі разам з дзецьмі, будзе працаваць гульнявая праграма з аніматарамі-валанцёрамі.
Гомельская філія ТБМ з 2015 актыўна займаецца тэмай беларускамоўнага навучання ва ўстановах Гомеля і праводзіць ужо трэці сезон заняткаў "Мова дзяцей", на якіх дзеткі ад 3 да 12 гадоў знаёмяцца з беларускай мовай, гісторыяй і культурай ды вывучаюць цэлы свет па-беларуску.
#цэнтрбеларускаймовы #тбм #тбмгомель #пабеларуску #мовадзяцей #гомель #дзякуйзамову
Заняткі бясплатныя, ладзяцца Гомельскай ГА ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны". Калі вам падабаецца тое, што мы робім, то падтрымайце аплатай на арэнду. "Франсабанк" ААТ, код GTBNBY22
р/р BY06GTBN30153300000482856101
атрымальнік: ГГА ГА ТБМ
УНП 401163767
Вашае прозвішча, адрэса.
Прызначэнне: добраахвотнае ахвяраванне. Сума.
#тбм #тбмгомель #мовадзяцей
Collecter les statistiques #ТБМГОМЕЛЬ effectuez une recherche à l'obtention des statistiques (Aller à la sélection).