беларускаямова belarus беларусь роднаямова гомель belarusgram minsk photo лето belarusblog belarusinsta belinsta instagram majakrainabelarus summer беларуск беларуская_мова лета летнеефото лето2019 мазыр минск мозырь родная_мова children huawei huaweiinstaawards kids belarusianlanguage беларуссь
Усё! Я вырашыла, чым буду займацца на пенсіі
Думала я думала, які ж сабе занятак знайсці на законным адпачынку і вырашыла, што буду пісаць казкі.
І не проста казкі, а такія... ведаеце, самыя чароўна-дзівосныя фантастычна-незвычайныя выключна ні з чым не параўнальныя казкі.
⠀
Буду сядзець, успамінаць усе свае прыгоды і падарожжы, выдумваць сюжэт і запісваць, перакрэсліваць напісанае і пісаць нанова.
Пажадана, канечне, каб усе гэтыя дзеянні адбываліся недзе за межамі гораду, ва ўтульным дамку на возеры.
А галоўнымі крытыкамі ва ўсёй гэтай пісаніне будуць выступаць мае ўнукі. Толькі з імі буду раіцца)
⠀
Я нават уявіла, як будзе выглядаць кніга: цвёрды пераплёт, а на вокладцы паветраны шар і залатымі літарамі напісана назва.
Дарэчы, назву ўжо прыдумала) засталося недзе знайсці дом на возеры пад Менскам і дачакацца да пенсійнага ўзросту, які пастаянна падвышаецца
Часу ў мяне засталося шмат, думаю ўкладуся ў дэдлайн)
⠀
А пасля мае казкі стануць вельмі папулярнымі, іх перакладуць на ўсе мовы сусвету.
У Менску нават з’явіцца інтэрактыўны музей па маіх казках. Як Юнібакен у Стакгольме, пра які я распавядала ў мінулым посце, толькі яшчэ лепей.
Фух, ну ўсё. Ужо і старасць не страшная)
⠀
Пытанне да вас:
Вы ўжо прыдумалі, чым будзеце на пенсіі займацца?)
Музей карабля Васа
Частка Другая.
Як вы памятаеце з папярэдняга посту, Васа не прайшоў выпрабаванні і затануў праз 20 хв пасля таго, як адчаліў ад берага.
⠀
30 чалавек - такі кошт прыйшлося аддаць за тое, што інжынер пабаяўся сказаць каралю пра сапраўдныя вынікі тых непаспяховых выпрабаванняў. Са 150 чалавек уцалела 120, усе хто знаходзіўся на ніжнім ярусе загінулі.
⠀
Плюс да ўсяго ж у тыя часы не былі вядомыя разлікі ўстойлівасці і інжынеры не мелі досведу, калі ўводзілі нейкае ноўшэства (у гэтым выпадку - дзве гарматныя палубы замест адной).
Цэнтр цяжару карабля апынуўся вышэй крытычнай кропкі і Васа не змог выпрастацца пасля таго, калі падуў моцны вецер.
⠀
Падчас караблекрушэння кароль знаходзіўся ў Прусіі, таму ён даслаў свайго даверанага, які і правёў раследаванне здарэння.
На допыце ўсім уцалелым членам экіпажу задалі 3 пытанні:
Ці быў хто п’яны?
Ці правільны быў укладзены баласт?
Ці былі добра замацаваны гарматы?
⠀
Кожны з іх пакляўся, што сваю працу зрабіў правільна, і ўвесь экіпаж быў цвярозы.
⠀
Пасля пачаўся допыт тых, хто будаваў карабель.
Аказваецца, галоўны інжынер памёр за год да гэтых падзеяў, а яго пераемнік паказаў дакуманты, па якім будаваўся Васа.
На ўсіх паперах стаяў падпіс самаго караля - ён усё зацвердзіў.
Выходзіць, вінаватым застаўся сам манарх.
Канешне, ніхто не адважыўся абвінаваціць караля ў марнатранстве дзяржаўных сродкаў і ў 30 страчаных жыццяў. Таму справу замялі, і ніхто не быў пакараны.
⠀
Праз 333 гады карабель Васа паднялі з марскога дна, і змясцілі ў спецыяльна пабудаваны музей.
На цяперашні час гэта самы добразахаваўшыйся карабель 1600 гадоў - на 98% Васа складаецца з арыгінальных дэталяў.
⠀
Выходзіць, у свой час на карабель патрацілі шмат, але ён сябе не акупіў. Затое зараз гэта самы галоўны музей Стакгольму.
У свеце больш няма чагосці падобнага.
⠀
❓А зараз пытанне:
Якое месца ў нас можа быць такім галоўным магнітам для наведвальнікаў?
Музей Астрыд Ліндгрэн у Стакгольме - гэта не проста музей.
На ўваходзе напісана, што гэта забаўляльны комплекс для малых дзяцей.
Але гэта хлусня - дарослым таксама можна. Я правярала
Забягу наперад і скажу - гэта лепшае, што здарылася са мной у Стакгольме.
⠀
І ўсё ж такі музей Астрыд Ліндгрэн - не афіцыйная назва. Па правільнаму ён завецца Юнібакен, што ў перакладзе азначае “дзяцінства”.
Тым больш, што музей складаецца не толькі з персанажаў пісьменніцы. Ёсць там яшчэ, напрыклад, мумі-тролі Туве Янсана.
Дарэчы, на ўключэнні іншых казачных істотаў настаяла сама Астрыд, калі прымала ўдзел у стварэнні музею.
⠀
Галоўная цікавостка - цягнічок, які адвязе вас у сапраўдную казку. Усе асноўныя творы Астрыд Ліндгрэн вы пабачыце ў дзеянні перад сваімі вачамі.
Гэта як лялечны тэатр, толькі круцей у мільён разоў.
Ну вось дзе яшчэ ў вас будзе магчымасць палётаць над начным Стакгольмам так, як гэта рабіў Карлсан?
На гэтым моманце нават мурашы пачалі бегаць па маёй скуры)
⠀
Паездка на цягніку працягваецца прыкладна 10 хв. Тэкст казкі, які гучыць падчас усяго падарожжа, можна абраць і на ресейскай мове. А калі так склалася, што вы ведаеце шведскую - на запісу сама Астрыд Ліндгрэн прачытае для вас твор “Казачнае падарожжа” - апошняе, што напісала пісьменніца ў сваім жыцці.
⠀
Пасля цягнічка можна пасланяцца па вялізнай вілле Пэппі Доўгая Панчоха. Дом у два паверхі з дзіцячымі дзівосамі, а на двары лашадка. Усё як і павінна быць, усё як я і ўяўляла сабе ў дзяцінстве, калі чытала гэты твор.
⠀
Дарэчы, у госці да Пэппі можна заходзіць/залазіць і дарослым)
Я нават з горкі скацілася, хоць вялізная колькасць малых не верыла ў сур’ёзнасць маіх намераў.
Яны залазілі на горку перад маім носам, хоць чарга была мая. Так я прастаяла хвілін 10, пасля вырашыла, што хутчэй за ўсё ў дзіцячым свеце яшчэ не вынайшлі чэргі, распіхала ўсіх і з’ехала за два імгненні)
⠀
Адным словам, калі будзеце наведваць Стакгольм, нават не думайце! Сядайце на цягнік у казку і юхуууууу
⠀
Юнібакен, дзякуй за тое, што нагадаў: дарослыя - заўсёды трошачкі дзеці.
І дзякуй за тое, што дазволіў мне зноў адчуць сябе дзіцёнкам, няхай і на нейкія дзве гадзіны
⠀
Якая казка ў вас была самая любімая ў дзяцінстве?)
Чым заняца ў сядзібе “Цудоўныя пагоркі”:
⠀
Гэта зручнае месца для начлегу з маршрутам па Смаргоншчыне, які я выкладала пару пастоў таму. З тым маршрутам вы дакладна не засумуеце, таму хто прапусціў пост - абавязкова прачытайце зараз.
⠀
Смачная, разнастайная і здаровая ежа. Вегетарыянская, бо тут не ядуць мяса. Не пужайцеся гэтага) Вы будзеце здзіўлены, якім сытным бывае вегетарыянства.
⠀
З вялікай колькасці майстэр-класаў, для сябе я б абрала лепку з гліны. Вы нават не ўяўляеце, якія прыгожыя талеркі і кубачкі могуць атрымацца. А калі на майстар-клас няма часу або жадання, можна набыць ужо гатовыя гліняныя вырабы.
⠀
І трошкі пра сам дом:
✔️Дарогі да сядзібы добрыя. Нават у дождж не атрымаецца загразнуць.
✔️Утульна. Пад столлю сушацца зёлкі, вечарам у пакоі гараць ліхтарыкі.
✔️Ацяпленне - пячное. За наяўнасцю дроваў заўсёды сочыць сам гаспадар. Да майго прыезду дом быў добра пратоплены.
✔️Па маіх падліках, дом можа змясціць да 6 чалавек.
Бонусам вы атрымаеце кошку Васілісу, якая, як сапраўдны жаночы прадстаўнік сямейства кашачых, любіць гуляць сама па сабе і перасоўваецца паміж дамкамі ў паселішчы. Мне пашанцавала, і цэлы вечар Васіліса правяла побач:)
✔️Кошты, гэта таксама вялікі плюс: 15 рублёў за чалавека, плюс 5 р за адзін прыём ежы на 1 чалавека.
⠀
Ну і мінусы:
✖️Туалет на вуліцы. Душа няма, але памыцца можна ў лазні.
✖️Паселішчу не хапае роднай мовы:) Але гэта справа паправімая)
⠀
Жадаю гаспадарам ўдачы, і хай вашыя мары збудуцца!)
⠀
P.S. У сторыс дадала болей відэа і фотаздымкаў з сядзібы.
Замак Данвеган - пяты замак, які я наведала ў Шатландыі. І ён самы ўтульны з усіх пяці. Хоць дадзенае фота гэтага і не адлюстроўвае: шэры будынак, некалькі тыповых вежаў...карацей, нічога асаблівага. Так я думала, пакуль не патрапіла ў яго пакоі, а пасля ў яго сады, а пасля на ўзбярэжжа каля яго сцен. А пасля гэты замак патрапіў у маё сэрца. Як кажуць, назаўсёды:)
Крэпасць вікінгаў Акерсхус.
Хочу распавесці вам некалькі фактаў пра самы знакаміты замак Нарвегіі. Спадзяюся, вам будзе цікава даведацца што:
⠀
Замак Акерсхус - самая старая пабудова Восла, 1308 год. Галоўная задача крэпасці - абараняць сталіцу Нарвегіі.
⠀
Знаходзіцца ў маляўнічым месцы - на мысе, які падзяляе Восла-ф’ёрд на дзве бухты.
⠀
♂️У 1527 замак згарэў дашчэнту і быў перабудаваны з каменю, які ўзялі на тэрыторыі абацтва з суседняй выспы. Гэта быў першы выпадак у гісторыі нарвежскай архітэктуры, калі замак быў пабудаваны цалкам з цэглы і камяню.
⠀
⚔️За свой жыццёвы шлях замку давялося выконваць функцыю: крэпасці, каралеўскай турмы, тэрыторыі для дзяржаўных прыёмаў, музею, гестапа і зноў музею.
⠀
За ўвесь час існавання замак ні разу не быў захоплены. Толькі ў 1940 крэпасць здалася немцам без бою, таму што нарвежскае кіраўніцтва збегла з Восла ў выніку нападзення Германіі на Данію ды Нарвегію.
⠀
Нарвегія была пад акупацыяй Германіі 5 год. Увесь гэты час у крэпасці знаходзіўся гестапа, там жа немцы выконвалі смяротныя пакаранні. Свабоду Нарвегія атрымала 11 мая 1945г.
Але на тэрыторыі замку так і працягвалі растрэльваць нарвежцаў, толькі ў гэты раз ужо за супрацоўніцтва з фашыстамі.
⠀
♀️Зараз крэпасць - гэта музей. На тэрыторыю ўваход вольны. Там вы пабачыце старажытныя гарматы, вартаўнікоў, апранутых у старую нарвежскую форму, а калі пашанцуе, то і відовішчную змену варты. Ну і, канешне, цудоўны від на Васла-ф’ёрд.
⠀
У будынак замку ўваход платны - 70 NOK (прыкладна 17 р або 8,5$)
Можна пабачыць банкетныя залі, турэмныя камеры, пахавальню каралеўскай сям’і, капліцу, каралеўскія апартаменты. Я вельмі люблю паблукаць па такіх месцах, таму я, канечне, пайшла (гартайце галерэю, там шмат фотак).
⠀
✈️Акрамя музею, на тэрыторыі крэпасці размешчаны штаб узброеных сілаў і міністэрства абароны Нарвегіі.
А я пабачыла амерыканскіх маракоў, якія таксама хадзілі з экскурсіяй па замку. Дарэчы, іх судна было прышвартавана ў бухце, адразу каля ўваходу ў музей. Вельмі зручна, я лічу:)
⠀
Пра самы знакаміты нарвежскі замак я вам распавяла.
Зараз вы адкажыце на пытанне:
Які ў вас самы любімы замак-крэпасць на Беларусі?)