List of the most popular hashtags for theme #ПАБЕЛАРУСКУ

Publications: 1805
Posts per Day: 0.03
Double click for delete hashtag
#пабеларуску #беларусь #belarus #беларускаямова #nature #прыродабеларус #pa_bielarusi #вандро #пабеларус #фота #аблок #instagram #travel #вершы #неба #прырода #сонца #naturebelarus #photocanon #вада #вясна #добраенадвор #photoinstagram #spring #арх #лес #casemeby #travelingbelarus
Copy


Hashtags that includes hashtag #ПАБЕЛАРУСКУ
#пабеларуску #пабеларускi #пабеларуски #пабеларускузьвінцукомвячоркам #пабеларускаму
Copy

Hashtags for theme #ПАБЕЛАРУСКУ

На выходных, мая палявая рэстарацыя выяжджала на Нарачанку-Вілію. Марылі пра юшку, але рыбы толькі зьдзекаваліся і ўсьміхаліся нам з празрыстай вады.

Hashtags for theme #ПАБЕЛАРУСКУ

ЛЕТНІЯ ФЕСТЫВАЛІ БЕЛАРУСІ 2019 ⠀ Ужо прыйшло лета, а гэта значыць час прыпомніць дзе і калі можна адпачнуць у Беларусі. Пагналі! ⠀ ✅ Мотафестываль "Хавайся ў бульбу" Калі: 07.06-09.06 Дзе: Гродна У 2018 тут быў чэмпіянат па армрэстлінгу, шпацыр піўноў паходкай і стрыптыз. ⠀ ✅ Vulitsa Ezha Калі: 08.06-09.06 Дзе: Менск Тут цябе пазнаёмяць з традыцыяй вулічнай ежы. Спадабаецца кожнаму хто любіць паесці. ⠀ ✅ "Славянский базар" Калі: 09.07-17.07 Дзе: Віцебск Так, і ён сюды трапіў, а можа каго і зацікавіць. ⠀ ✅ Ваенна-гістарычная рэканструкцыя "Мір-1812" Калі: 13.07-14.07 Дзе: Мір Рэканструкцыя звязаная з вайной 1812 года. ⠀ ✅ У-летный фэст Калі: 14.07-15.07 Дзе: вёска Азярцо пад Менскам Можна будзе палятаць воздушным балонам, мотадэльтапланам, аўтажырам. Неяк так ⠀ ✅ SunDay Калі: 20.07 Дзе: Гродна Для аматараў рэтрааўто і рэтраматацыклаў. ⠀ ✅ Viva Braslav Калі: 26.07-27.07 Дзе: Браслаў Артысты фестываля: ЛЯПИС-98, T-FEST, ТИМА БЕЛОРУССКИХ, W&W і іншыя. ⠀ ✅ "Біг-міні-фестываль" Калі: 26.07-28.07 Дзе: Гродна Фестываль вулічнай культуры, жывыя статуі, тэатр агня. ⠀ ✅ "#ПРОНЕБО" Калі: 28.07-29.07 Дзе: Менск, аэрадром Баравая Яшчэ адзін фестываль з авіацыённым уклонам. ⠀ ✅ Рыцарскі фэст Калі: 02.08-03.08 Дзе: Мсціслаўль З'едуцца гістарычныя клубы з усёй Беларусі і Расеі. ⠀ ✅ "Рок за Бобров" Калі: 03.08 Дзе: Менск, аэродром Баравая Артысты: БАСТА, Мумий Тролль, LITTLE BIG, Монеточка, Бакей і іншыя. ⠀ ✅ Фестываль Урбан арта Vulica Brasil Калі: 10.08-11.08 Дзе: Менск Шмат прыгожага стрыт-арта і двіжу пад адкрытым небам. ⠀ ✅ Мотальскія прысмакі Калі: 10.08-11.08 Дзе: аграгарадок Моталь Яшчэ адна магчымасць азнаёміцца з беларускай кухняй. ⠀ На якія з гэтых фестываляў збіраецеся? ⠀ Мы на Viva Braslav, Рок за Бобров, Vulitsa Ezha, Vulica Brasil . . . #minsk #belarus #belarusman #belarusblogger #belarusblog #namovie #пабеларуску #мова #фестиваль2019

Hashtags for theme #ПАБЕЛАРУСКУ

На выходных быў грыбны суп. З сапраўдных сушаных баравічкоў Наварысты і з неперадавальным пахам – як узнагарода за плённую працу (рабілі электраправодку на будоўлі). . І перад наступнымі выходнымі ўзьнікае пытаньне, што б такое зноў наваражыць у маім абкуродымленым кацялку️ #ежанавогнішчы

Hashtags for theme #ПАБЕЛАРУСКУ

А бог вясны прыходзіць босы, З жалейкай звонкай у руках. Лугі сінеюць, як нябёсы. Сузор'і кветак на лугах. Ручай, нібы дзіця, лапоча. Бягуць на поўнач халады. Па чорным полі гулка крочаць Мільёнаногія дажджы. Звяры і птушкі ў першым класе. Штурмуюць сонца мурашы. Спявае вецер. Пачалася Веснафікацыя душы. (с)Леанід Дайнека . . . #вясновынастрой #вясновыякветкі #вясна #прыгажосцьваколнас #наваколле #вершы #пабеларуску #настрой #прыродабеларусі #прыгажосць #весна #весеннеенастроение #весенниецветы #весеннийпейзаж #красотавокругнас #природахудожник #spring #springtime #springnature #belarusnature #landscape


Hashtags for theme #ПАБЕЛАРУСКУ

КАСТРЫЧНІЦКАЯ ️ ⠀ Напэўна, у кожнага з нас ёсць любімае месца ў Менску. Сёння я раскажу пра сваё, як вы паспелі зразумець - гэта вуліца Кастрычніцкая. ⠀ Цяпер гэта самая яркая вуліца, дзякуючы сваім графіці , тусовачная вуліца Менску, вуліца з рэстарацыямі і сучасным поглядам на жыццё. З адзінай прасторай прыгажосці ў сваім родзе - Dandyland. ⠀ Але мала хто дагадваецца, што раней было на гэтай вуліцы. З 1893 года вуліца пачала пераўтварацца ў прамысловы цэнтр і раней адносілася да Ляхаўскага прадмесьця. Працавалі вінакурны і дражджавы завод, металаапрацоўчы завод. ⠀ А зараз тут мы маем "Хуліган", галерэю "ЦЭХ", рэстарацыі, мацоўню " moby Dick ". ⠀ Спачатку мела назву Ляхаўская, пры Саветах Варашылава, пры нямецкай акупацыі Канцавая. ⠀ У 2014 годзе ўпершыню прайшла першая Vulica Brasil, тым жа летам афтэрпаці FSP сабрала каля 1500 чалавек на вулічнай імпрэзе. ⠀ Кастрычніцкая з'яўляецца такім сонейкам ☀️ Менску са сваімі графіці. ⠀ Адзіным месцам, дзе вы зможаце набыць цыгарэты на Кастрычніцкай з'яўляецца запраўка "Белорусьнефть" ⠀ Якая ваша любімая вуліца ў Менску? Калі Кастрычніцкая, як і ў мяне, то якія месцы любіце наведваць больш на ёй? . . . #minsk #minsktut #belarus #belarusblogger #belarusblog #namovie #пабеларуску #мова #лайкай #кастрычніцкая #кастрычніцкая2019

Hashtags for theme #ПАБЕЛАРУСКУ

Апошняя частка фотаў і нататак пра вандроўку ў Белавежскую пушчу. Калі вы любіце прыроду, асабліва беларускую, вам несумненна спадабаецца ў Белавежскай пушчы - тут і ў халодную паравіну году ёсць, што рабіць, і чым любавацца, я ўжо не кажу пра познюю вясну, лета і залатую восень. На сайце пушчы можна знайсці апісанні пешых і веламаршрутаў, разлічаныя на самыя розныя адлегласці у розных кутках запаведніка. Абавязкова раю па ім схадзіць ці з'ездзіць. Мы пешшу пагулялі па Паўночнай сцежцы ў Жаркаўшчыне, невялікі маршрут, каля 3 км. І ўразіліся, якая можа быць пушча розная ў адным толькі месцы. Вось табе хваёвы светлы лес, а ўжо праз 500 м пачынаецца густая дубрава. Паўсюль сляды дзікіх жывёлаў, шмат паваленых дрэў, якія прыбіраюць толькі са сцежак. Дарэчы , ровары можна не браць з сабой, а ўзяць на месцы на пракат, і дзіцячыя фатэлі да іх. А зімой - лыжы і санкі. (Больш фота з пушчы ў мінулым посце з зубрам). ⠀ Не ведаю, што яшчэ расказаць пра Белавежскую пушчу, калі ёсць нейкія пытаньні, задавайце, цяпер ці пасля, як спатрэбіцца. ⠀ Буду сканчваць свой аповед пра нашую вандроўку, раскажу крыху пра шлях назад. Вярталіся праз Ружаны, Косава і Марачоўшчыну, Фларыянава (у планах былі яшчэ Грушаўка Рэйтанаў, але пакуль не лёс). У першых мястэчках мы ўжо былі, Вадзім нават не раз, але апошні - гадоў з 7 таму. Спачатку думалі, ці варта туды ехаць зноў, але паехалі дзеля Франка. Як шмат там усяго змянілася! Таму праз колькі год не вагаючыся паедзем дзеля малодшых дзяцей туды зноў. У чарговы раз упэўніліся, што варта адкрываць для сябе не толькі іншыя краіны, але і Беларусь. ⠀ Ааа, вось што яшчэ забываю напісаць! Спонсар усіх шапак і шалікаў на маіх хлопцах, малых і вялікіх, - мая любімая сястрычка Танюша @t.harbachova , паглядзіце ўсе па тэгу #вандроўка_ў_белавежскую_пушчу. Такія яны ўжо ладныя, цёплыя. Звяртайцеся, калі трэба! А мой камплект вязала мама .

Hashtags for theme #ПАБЕЛАРУСКУ

Вы ведалі, што галоўная літара ў алфавіце - З? Я не:) Мне пра гэта паведаміў Францішак: "Ну як, чаму! Таму што З - гэта зубр". Пра гэта ён казаў яшчэ да нашай паездкі, ужо не ўзгадаю, чаму ён раптам стаў так паважаць гэтую безумоўна прыгожую і велічную жывёлу. Таму будзем лічыць, што зубр заслугоўвае таго, каб з'явіцца ў маім профілі. Нарэшце! Бо час ідзе, ўражанні згасаюць,а я абяцала пра Белавежскую пушчу расказаць. Але амаль увесь сакавік дзеці па чарзе хварэлі, я разам з імі, таму не было натхнення. ⠀ Самае галоўнае, што маю сказаць - турыстычная і прыродная пушча вельмі адрозніваюцца. Пры гэтым, мы былі ў турыстычных Каменюках (там, дзе "галоўны ўваход") зусім не ў сезон, таму людзей было па змоўчанні мала. Думаю, летам і перад НГ іх значна больш. Канешне, там ёсць, што паглядзець. Вальеры (неадназначныя ўражанні), музей прыроды (спадабаўся!), сядзіба дзеда мароза (праігнаравалі ). У Каменюках некалькі гасцініц, кафэ, шмаааат аграсядзіб (у адной з якой мы першапачаткова збіраліся спыніцца). ⠀ У іншай частцы Пушчы, у Жаркаўшчыне, мы былі ўвогуле адны! Але, мусіць, спачатку трэба расказаць, як мы туды трапілі. ⠀ Я ўжо склала маршрут, выбрала аграсядзібу, і тут мне на вочы трапіўся пост @brest_guide , пра ток, як можна праехаць на машыне праз запаведную зону Пушчы - для гэтага трэба забраніраваць жыллё ў нейкай іншай яе частцы, напрыклад, Жаркаўшчыне , і ў Каменюках тады выпішуць дазвол. Паказала гэты пост Вадзіму, і ён загарэўся! Ужо потым мы прачыталі пра адзін з гасцінічных карпусоў у Жаркаўшчыне, драўляную сядзібу графа Тышкевіча пачатку 20 ст. Ну як можна было там не спыніцца ⠀ Ад Каменюк да Жаркаўшчыны каля 50 км, ехаць па Пушчы можна не больш за 40 км/г. Таму што могуць выбягаць на дарогу дзікія жывёлы. І мы бачылі іх! Цэлы статак аленяў. Не ў вальеры! Гэта запомнілася, бадай, больш за ўсё з паездкі Акрамя нас у Жаркаўшчыне быў толькі персанал. Фаааайна так! І спецыяльна для нас у мясцовым кафэ ўсё гатавалі. Як дома! Ці ў аграсядзібе якой. Ніякага меню. "Што вам прыгатаваць на абед?" - "А што можна?" - "А што хочаце!". Ніякіх там паўфабрыкатаў, і даволі дэмакратычна. ⠀ Не змяшчаецца ўсё, працягну ў каментарыях. P.S. Працягну ў іншым посце.

Hashtags for theme #ПАБЕЛАРУСКУ

Вандраваць з пяцігодкай файна, вельмі! Асабліва з такім, які разам з бацькамі з цікавасцю глядзіць перадачы "Архітэктура Беларусі" па @tvbelarus3 Дарэчы, спыталі ў канцы паездкі Францішка, што яму спадабалася больш за ўсё, сказаў - Камянецкая вежа (а я думала, што зубры:). Там і сапраўды цікава, шкада толькі на аглядавую пляцоўку не трапілі, бо закрыта да 1 траўня. Ды і вежа ў добрым стане (на трэцім фота, дзе Вінцусь). А значная ж частка архітэктурных помнікаў, якія мы пабачылі на сваім шляху ў сумным стане, як руіны манастыра картэзіянцаў, што на першых фота... Затое ўжо можна тлумачыць, чаму так адбылося. З амаль двухгодкай вандраваць на машыне складаней, але цалкам рэальна. Нават лепш, чым я думала. Але тут не буду распавядаць ні пра якія "лайфхакі", бо думаю, што да кожнага дзіцяці павінен быць індывідуальны падыход. Наш засынаў па некалькі разоў на дзень, можна было адцягнуць увагу ежай, размовамі. А ў кагосьці ўвогуле не спяць дзеці ў аўтафатэлі. Працяг будзе.


Hashtags for theme #ПАБЕЛАРУСКУ

Пару секунд из нашей бытовухи) #нашесвадебноевидео #lovestory #пабеларуску



Get all stats #ПАБЕЛАРУСКУ search for statistics (Go to search).